Спецыяльнасці (2)
УА" Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж " рыхтуе спецыялістаў прафесійна-тэхнічнай (ПТА) і сярэдне-спецыяльнай (ССА) адукацыі. Сучасныя падыходы ў навучанні забяспечваюць практыка-арыентаваную падрыхтоўку рабочых і спецыялістаў, запатрабаваных на сучасным рынку працы, свайго роду «тэхнічнай эліты» з добра развітымі практычнымі навыкамі працоўнай дзейнасці.
Перавагі ПТА і ССА:
бясплатнае навучанне пры паступленні на конкурснай аснове; выпускнікам прадастаўляецца першае працоўнае месца; магчымасць бесперапыннага атрымання адукацыі; навучэнцам выплачваецца стыпендыя, згодна заканадаўства РБ; навучэнцы ПТА, якія вучацца больш за 1-га года, забяспечваюцца бясплатным аднаразовым гарачым харчаваннем; усе навучэнцы забяспечаны інтэрнатам; даступная Працоўная (аплачваная) дзейнасць моладзі; адносная лёгкасць паступлення.