Штогод у чацвёртую нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень моладзі. У гэтым годзе ў рамках тыдня моладзі па ўсёй рэспубліцы было запланавана правядзенне шэрагу маштабных мерапрыемстваў, і кожны дзень быў звязаны з пэўнай тэмай.
24 чэрвеня 2021г. у каледжы адбылося спартыўнае свята на стадыёне па станцыях «Вясёлыя старты», у якім прынялі ўдзел 176 навучэнцаў першага –трэцяга курсаў.. Усе этапы праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне перамагчы захапілі ўсіх удзельнікаў каманд. Спаборніцтвы сталі святам спорту, здароўя і моладзі!
Таксама нашы хлопцы прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск» - навялі парадак і добраўпарадкавалі воінскае пахаванне.
Баранаў Андрэй, удзельнік творчага аб'яднання " Прэс-цэнтр»