Скачать шаблон Joomla с JooMix.org
Чацвер, 24 Лістапад 2022 00:00

Патрыятызм - гэта пачуццё любові да сваёй Радзімы.

 Патрыятызм і грамадзянскасць маюць вялікае значэнне ў сацыяльным і духоўным развіцці чалавека. Яны выступаюць як складовыя элементы яго светапогляду і адносін да роднай краіны, іншых нацый і народаў. Толькі на аснове ўзвышаючых пачуццяў патрыятызму і нацыянальных святыняў умацоўваецца любоў да радзімы, з'яўляецца пачуццё адказнасці за яе магутнасць і незалежнасць, захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, развіваецца высакароднасць і годнасць асобы.

Патрыятычнае выхаванне і фарміраванне культуры міжнацыянальных зносін ажыццяўляецца ў працэсе ўключэння вучняў у актыўную стваральную работу на карысць Радзімы, прывіцця беражлівых адносін да гісторыі айчыны, да яе культурнай спадчыны, да звычаяў і традыцый народа - любасці да малой Радзімы, да сваіх родных мясцін; выхаванне гатоўнасці да абароны Радзімы; вывучэнні звычаяў і культуры розных этнасаў. Важную ролю ў патрыятычным выхаванні адыгрывае арганізацыя работы па вывучэнні дзяржаўных сімвалаў рэспублікі Беларусь: герба, флага, гімна.

Такім чынам, патрыятызм можна вызначыць, як любоў і павага да свайго народа, бліжніх, самога сябе, гістарычнага мінулага, мовы, культуры. Гонар за прыналежнасць да беларускага этнасу. Ідэнтыфікацыя - суаднясенне сябе з грамадствам, ягонымі мэтамі развіцця і свайго месца ў ім. Прызнанне і асэнсаванне суверэннасці, самакаштоўнасці дзяржавы і яе нацыянальных інтарэсаў.

 

Патрыятызм - гэта пачуццё любові да сваёй Радзімы, выяўленае ў актыўнай дзейнасці па яе росквіту і абароне ад ворагаў. У гэтым вызначэнні закладзена сутнасць ідэалогіі патрыятызму ў агульным выглядзе. Канкрэтна скіраванасць патрыятызму вызначаецца яго ідэалагічнай асновай.

Ідэалагічную аснову патрыятызму ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюць:

наяўнасць адзінай і неадчужальнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з яе народам, гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі, вартымі свайго захавання, развіцця і абароны;
наяўнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе пабудову і ўдасканаленне дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы;
наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, якая выражае сапраўды народныя традыцыі, мае нацыянальныя гістарычныя карані і адпавядае сучаснаму і перспектыўнаму развіццю нашай Радзімы;
адзінства народа незалежна ад этнічнай і ідэалагічнай неаднароднасці грамадства;
прыхільнасць Рэспублікі Беларусь агульначалавечым каштоўнасцям і ўсведамленне сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці;
нераўнамернасць грамадскага развіцця і наяўнасць нацыянальных Узброеных Сіл практычна ва ўсіх дзяржавах свету, што не выключае магчымасці ўзброеных канфліктаў.
Гэтыя перадумовы вызначаюць патрыятызм Рэспублікі Беларусь як свет, накіраваны на ўдасканаленне і абарону сваёй дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі.

Галоўнымі мэтамі патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца прывіццё моладзі любові да Беларусі, фарміраванне ў яе ўстойлівага жадання садзейнічаць яе працвітанню і імкненню абараняць ад ворагаў.

Для рэалізацыі гэтых мэт у дадзены момант неабходна выкананне пэўных задач, асноўнымі з якіх з'яўляюцца:

прывіццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры, рэлігій народа Беларусі;
растлумачэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая стварае ўмовы для дэмакратыі і грамадзянскай згоды, свабоднага і годнага развіцця асобы;
прывіццё павагі да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, заснаванага на гераічнай і поўнай драматызму гісторыі беларускага народа;
выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну і гатоўнасці да выканання сацыяльнай ролі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
выхаванне ў духу нацыянальнага ўзаемадзеяння і прыязнасці, маналітнага адзінства народа Рэспублікі Беларусь. Інтэрнацыянальнае выхаванне;
прывіццё любові і павагі да беларускай мовы як мовы карэннага насельніцтва Беларусі, рускай і іншых моў народа Рэспублікі Беларусь;
раскрыццё прыгажосці беларускай прыроды, перакананне ў неабходнасці аховы экалагічнага асяроддзя;
арганізацыя выканання абаронна-спартыўных комплексаў і нарматываў;
выхаванне павагі да Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь і да абаронцы Айчыны, воіна;
фарміраванне ў юнакоў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да выканання імі канстытуцыйнага абавязку па абароне Рэспубліцы Беларусь;
перакананне ў неабходнасці для Беларусі міру і міжнароднага супрацоўніцтва.

Дадатковая інфармацыя

          

Карта

 

Звяжыцеся з намі

  • Тэлефон/факс: +375-21-39-5-87-97
  • Электронная пошта: agrotech@ggatk.by
  • Адрас: 211573 РБ, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Баграмяна, 42

Водгукі навучэнцаў

Top