18.10.2022г. навучэнцы групы 4эа наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У суправаджэнні экскурсавода навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага пра вялікі подзвіг савецкага народа падчас вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялізная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - усё гэта апускае ў атмасферу тых трагічных гадоў. Асаблівае ўражанне на навучэнцаў зрабілі экспазіцыі баявой тэхнікі і ўзбраення.
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - не проста славутасць, а месца, дзе прачынаецца пачуццё патрыятызму, месца, дзе памятаюць, якім коштам дасталася свабода і незалежнасць, дзе вераць у вышэйшыя духоўныя каштоўнасці і ведаюць, наколькі важна памятаць...