Марачёва Елена Петровна
Падзячны ліст за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» навучэнцу нашага каледжа Сярогіну Андрэю (група 4 ТАА).
Віншуем!!!
31 кастрычніка адбылася сустрэча педагогаў і навучэнцаў каледжа з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама У.У. Дурновым ,начальнікам Галоўнага ўпраўлення аблвыканкама па адукацыі Д. Л. Хомай, намеснікам старшыні Гарадоцкага райвыканкама М. А. Здольнікавай , у рамках якой прайшло абмеркаванне законапраекта "Аб Усебеларускім народным сходзе" і змены ў Выбарчы кодэкс».
У завяршэнне сустрэчы дырэктар УА «ГГАТК» в. В. Шыцько правёў для гасцей азнаямленчую экскурсію па каледжу.
Надвор'е па-зімоваму радуе снегам. І нашы хлопцы не сядзяць без справы! 22.11.2022 член маладзёжнага парламента Гарадоцкага раёна і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Іванова Ірына Юр'еўна сумесна з навучэнцамі УА "ГГАТК" і актывам ГА "БРСМ" правялі валанцёрскую акцыю па аказанні дапамогі пажылым людзям. У рамках акцыі валанцёры наведалі Міхайлаву Надзею Міхайлаўну і аказалі дапамогу ў ачыстцы двара ад снега і ўкладцы дроў.
1 снежня ў каледжы прайшлі мерапрыемствы па прафілактыцы ВІЧ - інфекцыі і СНІДу, якія праводзіліся да «Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу»
Тэма 1 снежня 2022 года — " Час для роўнасці!».
1 снежня 2022 года прайшоў інфармацыйны дзень «Я люблю цябе, жыццё» па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, фарміраванню адказнага стаўлення да здароўю,
талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ.
На фае каледжа была арганізавана інфармацыйная выстава " што я ведаю пра СНІД»